Вызначыліся магчымыя супернікі БАТЭ па першым раўндзе Лігі чэмпіёнаў

Сёння ў Швейцарыі пройдзе лёсаванне першага раўнда кваліфікацыі Еўракубкаў.

20.06.2023 / 11:40

Фота: Uefa.com

У кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў ад Беларусі пасля скандалу з «Шахцёрам» выступіць барысаўскі БАТЭ.

Папярэдне каманды, што возьмуць удзел у першым раўндзе кваліфікацыі, разбітыя на групы. БАТЭ трапіў у «групу 3» у лік сеяных. 

Яму можа трапіцца адна з наступных камандаў: 

«Дынама» (Тбілісі), «Партызан» (Албанія), «Фарул» (Румынія), «Урарту» (Арменія), «Хамрун Спартанс» (Мальта).

Лёсаванне пройдзе а 15-й гадзіне, а самі матчы — 11-12 і 18-19 ліпеня.

Сёння пройдзе таксама лёсаванне першай стадыі кваліфікацыі Лігі канферэнцый, дзе згуляюць мінскае «Дынама» і гродзенскі «Нёман».

Чытайце таксама:

Нарэшце! Футбольная зборная Беларусі перамагла

«Мне спадабалася: правільна гулялі» — галоўны трэнер пра матч з Косава

Зборная Іспаніі выйграла фінал Лігі нацый

З беларускіх футбольных клубаў працягваюць здымаць ачкі

Nashaniva.com