Палітвязня Сяргея Капанца хочуць перавесці на турэмны рэжым. У ШІЗА ён правёў прыкладна 150 сутак

Суд раней асудзіў палітвязня на пяць з паловай гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. 

20.06.2023 / 14:27

Сябра ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі Сяргея Капанца абвінавацілі ў дапамаганні Сцяпану Пуцілу, Раману Пратасевічу і іншым асобам у «арганізацыі масавых беспарадкаў», што выявілася ў перадачы інфармацыі ў бот «экстрэмісцкага» тэлеграм-канала, а таксама ў распаўсюдзе ўлётак, паведамляе «Вясна».

Суд раней асудзіў палітвязня на пяць з паловай гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. 

Былы вязень наваполацкай калоніі распавёў пра ціск на Сяргея: 

«Напрыклад, Сяргей Капанец быў у ШІЗА за тое, што пагутарыў з Віктарам Бабарыкам. Наогул Сяргей Капанец — самы часты госць ШІЗА ў ПК-1. Яму вешаюць парушэнні заўсёды з выдуманых прычын. Ён ездзіць у ШІЗА ледзь не штомесяц. Агулам у яго сабралася каля 150 сутак у ШІЗА».

У Наваполацку 29 чэрвеня адбудзецца суд па змене Сяргею рэжыму ўтрымання на турэмны. Справу будзе разглядаць суддзя Таццяна Хрыпач.

Падтрымайце палітвязня: ПК №1, 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8.

Nashaniva.com