У Мінску баль выпускнікоў пройдзе ў новым фармаце

На пляцоўцы ля Палаца спорту збяруцца найлепшыя выпускнікі ВНУ з усёй краіны.

21.06.2023 / 07:51

Фота: БелТА

Маштабнае свята для моладзі, якая заканчвае вышэйшыя навучальныя ўстановы краіны, адбудзецца ўпершыню ў новым фармаце — пад адкрытым небам. На пляцоўцы ля Палаца спорту збяруцца найлепшыя выпускнікі ВНУ з усёй краіны. Усяго ў мерапрыемстве возьме ўдзел каля пяці тысяч маладых людзей, пішуць «Мінск-Навіны».

Для іх выступяць беларускія артысты ў суправаджэнні Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь. На свяце будуць прысутнічаць рэктары ВНУ, выступяць чыноўнікі.

На адкрытай пляцоўцы Мінгарвыканкам арганізуе працу мабільных пунктаў грамадскага харчавання і гандлю, выпускнікі змогуць на памяць зрабіць здымкі ў мностве фотазон.

Час правядзення выпускнога балю — з 21:00 да 00:00.

Nashaniva.com