БЕЛ Ł РУС

Грамадства

У Мінскай вобласці ладзяць мабілізацыйныя вучэнні са зборамі

21.06.2023 / 8:9

Nashaniva.com

Яны пройдуць з 21 па 30 чэрвеня.

Ілюстрацыйнае фота: «Наша Ніва»

З 21 па 30 чэрвеня 2023 года з вайсковымі камісарыятамі Мінскай вобласці будуць праводзіцца мабілізацыйныя вучэнні, піша Мінабароны ў тэлеграм-канале.

Паведамляецца, што такія вучэнні ладзяцца штогод. Іх асноўная мэта — ацаніць ступень гатоўнасці мясцовых выканаўчых органаў, вайсковых камісарыятаў, дзяржорганаў і арганізацый выконваць задачы па прызначэнні.

У часе вучэнняў плануецца выкананне мерапрыемстваў па разгортванні аб'ектаў інфраструктуры, прыцягненні ваеннаабавязаных і аўтамабільнай тэхнікі, у тым ліку ў інтарэсах укамплектавання вайсковых камісарыятаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула