Андрэя Пачобута перавялі ў наваполацкую калонію

«Андрэй Пачобут з'ехаў адбываць пакаранне ў Наваполацк. Паведаміў у лісце з Віцебска, дзе спыняўся падчас этапу па шляху ў наваполацкую калонію», — напісала ў фэйсбуку ягоная жонка.

21.06.2023 / 13:51

Андрэй Пачобут. Фота: sb.by

Вярхоўны суд 26 мая разгледзеў апеляцыйную скаргу палітвязня Андрэя Пачобута. Суддзя Ігар Любавіцкі пакінуў прысуд Пачобуту без змен, а скаргу — без задавальнення. У хуткім часе палітвязня перавядуць у калонію, пісала «Вясна».

Андрэя Пачобута абвінавацілі паводле арт. 361 КК — «Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь», а таксама паводле арт. 130 КК — «Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці». Працэс у Гродзенскім абласным судзе ў закрытым рэжыме разглядаў суддзя Дзмітрый Бубенчык. У лютым Пачобуту прысудзілі 8 гадоў калоніі. 

Чытайце таксама:

Андрэй Пачобут дапускаў, што яго могуць расстраляць

Польскі МЗС пра Пачобута: Больш складана нашкодзіць таму, пра каго ведае ўвесь свет

Сакрэт нязломнасці. Андрэй Пачобут, закладнік Аляксандра Лукашэнкі, святкуе 50-годдзе ў турме

Nashaniva.com