«Камунарка» прапануе новую лінейку цукерак ручной работы
Мінская кандытарская фабрыка «Камунарка» прэзентавала новую лінейку цукерак ручной работы з незвычайным смакам з натуральнага фруктовага пюрэ. Паспрабаваць іх, праўда, можна пакуль толькі ў некалькіх фірмовых сталічных кавярнях.
21.06.2023 / 16:11
Цукеркі ручной работы ў горкім шакаладзе прапаноўваюцца ў трох варыянтах:
- натуральнае малінавае пюрэ, крэм з малочнага і горкага шакаладу;
- натуральная пражаная кава, крэм з малочнага шакаладу;
- натуральнае пюрэ з маракуяй, крэм з малочнага і горкага шакаладу.
Цана за адну цукерку — 1,08 рубля, пакаштаваць і купіць у наборах іх можна пакуль толькі ў трох фірмовых кавярнях фабрыкі: на вуліцы Аранскай, праспекце Незалежнасці і праспекце Пераможцаў.
Чытайце таксама:
Беларус прадаў на аўкцыёне каробку ад цукерак з тых часоў, калі Мінск яшчэ быў Менскам