Выбух у кіеўскім шматпавярховіку. Пад заваламі знайшлі цела

У Кіеве адбыўся выбух і ўзнік пажар, як мяркуецца, праз уцечку газу ў 16-павярховым жылым доме.

22.06.2023 / 07:16

Пад заваламі знайшлі цела загінулага, як піша «Украінская праўда».

«Пад заваламі ў пашкоджанай частцы 16-павярховага дома ў Дзяснянскім раёне, дзе адбыўся выбух, ратавальнікі выявілі цела аднаго загінулага», — напісаў кіраўнік горада Віталь Клічко.

Nashaniva.com