Журналіста Дзмітрыя Семчанку перавялі ў івацэвіцкую калонію

Дзмiтрый — журналіст і тэлевядоўца, які раней займаў пасаду ў «прэзідэнцкім пуле» тэлеканала АНТ.

22.06.2023 / 08:04

15 верасня Семчанку затрымалі разам з яго жонкай і прысудзілі яму 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Пазней стала вядома, што супраць яго распачалі крымінальную справу. Яго абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 130 КК (Распальванне сацыяльнай варожасці ці варажнечы).

Суддзя Яўген Пісарэвіч 23 сакавіка асудзіў Семчанку да 3 гадоў калоніі. 

У Вярхоўным судзе 23 мая разгледзелі апеляцыйную скаргу палітвязня. Суддзя Аляксей Рыбакоў пакінуў прысуд у сіле, а скаргу — без задавальнення.

Нядаўна Дзмітрыя перавялі ў івацэвіцкую калонію №22, як паведамляюць праваабаронцы.

Адрас для падтрымкі: ПК № 22. 225295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20, Дзмiтрый Віктаравіч Семчанка (на канвертах трэба пісаць «каранцін»)

Nashaniva.com