У Гродне жанчына падпаліла міліцэйскі аўтамабіль
У Гродне 50-гадовая жанчына 21 чэрвеня каля 17:30 падпаліла патрульны УАЗік.
22.06.2023 / 08:29
Здарэнне адбылося на вул. Соламавай на паркоўцы каля будынка гарадскога аддзела міліцыі. Пацярпелых няма, узгаранне хутка ліквідавалі супрацоўнікі міліцыі. У патрульнага УАЗа пашкоджанае лакафарбавае пакрыццё.
Дзеянні жанчыны трапілі на відэакамеры. Яе, паводле міліцыі, хутка затрымалі. Што стала прычынаю падпалу, невядома.