Лукашэнка лічыць, што варта спрасціць будаўніцтва шматпавярховікаў 

На нарадзе з кіраўніцтвам Саўміна Аляксандр Лукашэнка прапанаваў спрасціць працэс будаўніцтва шматпавярховікаў па аналогіі з індывідуальнымі дамамі. 

22.06.2023 / 11:04

«Па прыватным сектары мне дакладвалі, што большасць праблем — з доступам да камунікацый, дакументацыяй і гэтак далей — вырашылася і людзі задаволеныя. Добра, калі так. Але я сумняваюся. Гэта мы ў найбліжэйшы час праверым. Не хацелася б, каб было як у ахове здароўя», — сказаў Лукашэнка.

«Але для таго, каб пачаць будаваць шматпавярховік, завод, прамысловы аб'ект, трэба сабраць дзясятак-другі тэхнічных умоў ад энергетыкаў, МНС, санстанцый, мясцовай улады і іншых. І столькі ж даведак потым неабходна атрымаць у канцы будаўніцтва, — сказаў ён. — Трэба паглядзець, можа быць, нам па нейкіх напрамках можна адмовіцца ад нейкіх даведак».

Лукашэнка даручыў прапрацаваць гэтае пытанне.

Nashaniva.com