Шакіра знайшла сабе пару. І гэта зноў вядомы спартовец
Калумбійская спявачка спланавала свой адпачынак. Яна хоча яго правесці са шматразовым пераможцам «Формулы-1» Льюісам Хэмілтанам. Пасля канчатковага разрыву з футбалістам Жэрарам Піке прайшло паўгода.
22.06.2023 / 13:18
Шакіра. Фота: Getty Images
Журналіст Жордзі Марцін, які сябруе з Шакірай, сцвярджае, што спявачка, якая разарвала стасункі з футбалістам Жэрарам Піке, адправіцца разам з Хэмілтанам на вакацыі.
«Хэмілтан і Шакіра плануюць адправіцца ў адпачынак разам, і я ўжо ведаю месца прызначэння. Гэта карыбская краіна, паездка кароткая. У мяне ёсць блізкія да Шакіры людзі, і яны сустракаліся на гэтым тыдні, і яна сказала ім, што ўсхваляваная і шчаслівая», — цытуе Марціна Daily Mail.
Льюіс Хэмілтан — сяміразовы чэмпіён «Формулы-1». Фота Jakub Porzycki / Getty Images
Чуткі пра раман Шакіры і Хэмілтана з'явіліся ўвесну. Тады спявачку і аўтагоншчыка злавілі ў адным з рэстаранаў Маямі. Яна таксама была на адной з гонак «Формулы-1»
Чытайце таксама: