«С‑Эйр» пазбавілася сертыфіката эксплуатанта за авіякатастрофу пад Мінскам

23.11.2009 / 11:04

Сертыфікат эксплуатанта расійскай авіякампаніі «С‑Эйр» рашэннем авіяцыйных уладаў Расіі ануляваны.

Самалёт «С‑Эйр» BAe‑125 з пяццю чалавекамі на борце разбіўся ў канцы кастрычніка непадалёк ад Нацыянальнага аэрапорта «Мінск». Рашэнне ўступае ў сілу з 18 лістапада.

Cамалёт BAe‑125, які ляцеў з Масквы ў Мінск, разбіўся на падлёце да беларускай сталіцы.

Загінулі два пасажыры: кіраўнік авіякампаніі «С‑Эйр», якой належаў самалёт, Марат Рамашкін і яго ахоўнік Павел Малышаў. Разам з імі ляцелі тры члены экіпажу: пілот Аляксандр Самойлаў, яго памочнік Сяргей Снімшчыкаў і бортправадніца Алеся Лагутина. Усе яны загінулі.