«Байсол» збірае грошы на дапамогу музыку Фёдару Жывалеўскаму

Фёдару Жывалеўскаму, музыку з гурта «Голая манашка», які вымушана пакінуў Беларусь і цяпер знаходзіцца ў Грузіі, вельмі патрэбная дапамога на лячэнне. 

22.06.2023 / 15:27

Фёдар Жывалеўскі. Фота з сайта «Радыё Рацыя»

Збор на лекі абвешчаны на сайце «Байсол».

«Маю некаторы спіс захворванняў, якія ў мяне праз тое, што са мной адбывалася апошнія гады ў Беларусі. У мяне ёсць посттраўматычныя захворванні, якія абвастрыліся апошнім часам. Я не магу сабе дазволіць працаваць на пэўнай працы з гэтымі абмежаваннямі па здароўі. Гэта першае, што я планаваў і хацеў зрабіць, калі з’еду з Беларусі.

Выканаўца ўжо пазнаёміўся з музычным жыццём у Батумі і бачыць яго наступным чынам:

«Я ў гэтым сэнсе таксама крыху абмежаваны, бо я абмежаваны і па сродках у тым ліку. Я пазнаёміўся з музычным рухам, які тут ёсць. Я ўбачыў, што тут ёсць нейкі альтэрнатыўны андэграўнд. Гэта не вялікі рух, а само музычнае жыццё ў Батумі — гэта нейкая гастрольная форма для музыкаў, якія сюды прыязджаюць», — цытуе музыку «Радыё Рацыя».

Nashaniva.com