Былую выкладчыцу МДЛУ Наталлю Дуліну перавялі ў гомельскую калонію 

У сакавіку Наталлі Дулінай далі 3,5 года калоніі.

23.06.2023 / 11:10

Наталля Дуліна. Фота: «Наша Ніва»

Былая выкладчыца Лінгвістычнага ўніверсітэта і палітзняволенная Наталля Дуліна ўжо знаходзіцца ў гомельскай калоніі. Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал «МГЛУ за Свабоду».

Па інфармацыі канала, Дуліна была этапаваная ў калонію 20 чэрвеня. Цяпер яе для адрас для лістоў такі: ПК №4, 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3.

Нагадаем, што Наталля Дуліна была арыштаваная восенню мінулага года. Яе абвінавацілі ў «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» і грубым парушэнні грамадскага парадку». У выніку ёй вынеслі прысуд у 3,5 года зняволення.

Апроч Дулінай за кратамі знаходзіцца яшчэ адна выкладчыца МДЛУ Наталля Жлоба. Па інфармацыі «Нашай Нівы», яе арышт адбыўся ў канцы сакавіка гэтага года. 

Чытайце таксама:

«Слова года для беларусаў — годнасць». Выкладчык Наталля Дуліна — пра выпрабаванні і чаму не трэба здавацца

З Полацкага дзяржуніверсітэта звольнілі не менш за cем супрацоўнікаў

Чаму лукашысты так любяць публічныя прыніжэнні і як гэта змяняе нас

Марк Рыхтер