У нядзелю — беларуская служба ў праваслаўнай царкве Вільні. Ушанаванне Яна Хрысціцеля

25 чэрвеня адбудзецца адзначэнне памяці святога Яна Хрысціцеля па новым стылі ў беларускім прыходзе Сусветнага патрыярхату ў Вільні. 

23.06.2023 / 09:17

«Бліжэйшая нядзеля, 25 чэрвеня — патройнае свята нашай беларускай праваслаўнай грамады Сусветнага патрыярхату ў Вільні! Мы служым першую літургію ў нашым прыходскім доме у сэрцы старой Вільні па адрасе: Bokštų g. 4 (Сстарадаўняе назва — вуліца Збаўцы)», — напісаў у сваім фэйсбуку святар Георгій Рой.

«Мы святкуем памяць Святога Яна Хрысціцеля (па новым стылі памяць 24.06 — пераносім на 25.06)

Пачатак Літургіі — 9.00

Пасля багаслужэння — чаяванне! 

Усіх сардэчна запрашаем на святкаванні і ў нашу новую царкву!», — напісаў ён. 

«Яшчэ вельмі хачу папрасіць падтрымаць нашую супольнасць. Нам вельмі патрэбныя сродкі на рамонт і ўладкаванне новай царквы і дому. 

Тыя сродкі, якія былі сабраныя мы патрацілі на набыццё самай неабходнай мэблі і багаслужбовага начыння. Вельмі хацелася б зрабіць наш храм па-сапраўднаму беларускім, дзе мы маглі б распавядаць пра духоўную і культурную спадчыну нашай Радзімы. Будзем вельмі ўдзячныя за падтрымку: 

Праз Байсол

Праз Патрэон

Праз Paypal

Нагадаем, што беларускі прыход у Вільні ў юрысдыкцыі Сусветнага патрыярхату быў створаны ўвесну, пасля таго як святары Георгій Рой і Аляксандр Кухта былі прынятыя пад амафор Канстанцінопальскага (Сусветнага) патрыярхату.

На Вялікдзень была праведзена першая служба. Пасля святары сказалі, што будуць прытрымлівацца новаюліянскага календара (супадае з гррыгарыянскім).

Чытайце таксама:

Святар Георгій Рой — пра даносы на яго, малітвы за Расію, якія дасылалі зверху, надзеі на Сусветны патрыярхат і страх прывыкнуць да несвабоды

Упершыню прайшло беларускае набажэнства ў юрысдыкцыі Канстанцінопальскага патрыярхата

Канстанцінопальскі патрыярхат падпісаў пагадненне з Літвой. Яно тычыцца і беларускіх вернікаў

Nashaniva.com