Дзве партыі прайшлі перарэгістрацыю ў Мінюсце

Ліберальна-дэмакратычная партыя Беларусі і Камуністычная партыя Беларусі прайшлі перарэгістрацыю ў Міністэрстве юстыцыі, піша БелТА.

23.06.2023 / 11:33

Сяргей Хаменка. Фота: БелТА

Сёння міністр юстыцыі Сяргей Хаменка ўручыў лідарам Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі і Камуністычнай партыі Беларусі дакументы, якія пацвярджаюць іх перарэгістрацыю. Гэтыя палітычныя партыі адпавядаюць усім патрабаванням, устаноўленым у новай рэдакцыі закона Рэспублікі Беларусь «Аб палітычных партыях».

«Ёсць словы, сказаныя Аляксандрам Лукашэнкам, якія з'яўляюцца стратэгіяй развіцця нашай краіны, — жыць трэба па законе. І сённяшняя падзея яшчэ раз падкрэслівае, што жыць па законе неабходна ва ўсіх сферах. А сфера палітычнага будаўніцтва з'яўляецца адной з асноўных для развіцця нашай дзяржавы, — адзначыў Сяргей Хаменка. — Сёння па выніках працы па праверцы дакументаў і рэальнасці тых дзеянняў, якія праведзены, прайшла перарэгістрацыя дзвюх палітычных партый — Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі і Камуністычнай партыі Беларусі».

Раней стала вядома, што не будзе перарэгістраваная партыя «Зялёныя», якая падала дакументы без персанальных даных. Таксама не падавала спісы членаў партыя «Справядлівы свет». Дакументы на рэгістрацыю падала новаствораная партыя «Белая Русь».

Чытайце таксама:

Міністэрства юстыцыі адмовіла першай партыі ў перарэгістрацыі

Беларуская партыя левых «Справядлівы свет» падала ў Мінюст дакументы на перарэгістрацыю без спісу сяброў

«Гаворкі пра сыход у падполле няма». Лідары палітычных партый агучылі свае планы

Nashaniva.com