У Смілавічах гарэла сядзіба Манюшкі

Следчы камітэт паведамляе, што ноччу 22 чэрвеня адбылося ўзгаранне ў сядзібе Манюшкі, размешчанай у гарадскім пасёлку Смілавічы. Агнём пашкоджаны флігель будынка, які з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю.

23.06.2023 / 18:16

Адна з прыярытэтных на цяперашні момант версій узнікнення пажару — неасцярожнае абыходжанне з агнём.

Усе абставіны здарэння Чэрвенскі раённы аддзел Следчага камітэта абяцае высветліць у ходзе праверкі.

Nashaniva.com