«Мы ўваходзім у Растоў» — Прыгожын у новым аўдыязвароце
Яўген Прыгожын, які ўчора ўвечары са сваімі наёмніцкімі вайсковымі фармаваннямі адкрыта выступіў супраць расійскіх уладаў, запісаў новы аўдыязварот.
24.06.2023 / 02:19
«Мы не забіваем дзяцей, дзяцей забівае Шайгу», — заявіў кіраўнік ПВК «Вагнер» у звароце, апублікаваным у 02:03 маскоўскага часу. Прыгожын сказаў, што пагранічнікі і салдаты тэрміновай службы прапусцілі калоны вагнераўцаў. «Памежнікі не перашкаджаюць і абдымаюць нас», — сказаў ён.
«Мы ўваходзім у Растоў» і «мы знішчым усё, што ўстане ў нас на шляху», — сказаў Прыгожын.
У Расіі разгортваецца спроба вайсковага перавароту.
Чытайце таксама:
Мяцеж Прыгожына выбівае вялікую частку баяздольных часцей і дэмаралізуе расійскіх вайскоўцаў
«Тое, што адбываецца зараз у Расіі — гэта рэальна». У ЗША адгукнуліся на вайсковы мяцеж Прыгожына
«Мяцеж Прыгожына»: што вядома на гэты момант
Пачаліся баявыя сутыкненні паміж ПВК «Вагнер» і сіламі Мінабароны Расіі — Прыгожын