Мінабароны Расіі: Байцы «Вагнера», здавайцеся!

Міністэрства абароны Расіі апублікавала зварот да байцоў ПВК «Вагнер».

24.06.2023 / 09:23

«Вас падманам уцягнулі ў злачынную авантуру Прыгожына і да ўдзелу ва ўзброеным мяцяжы. Многія вашы таварышы з некалькіх атрадаў ужо ўсвядомілі сваю памылку, звярнуўшыся па дапамогу ў забеспячэнні магчымасці бяспечна вярнуцца ў пункты пастаяннай дыслакацыі», — зазначае Мінабароаны Расіі.

Такая дапамога з нашага боку ўсім, хто звярнуўся, ужо аказаная, сцвярджае ведамства.

«Просім праявіць разважлівасць і хутчэй выйсці на сувязь з прадстаўнікамі Мінабароны Расіі ці праваахоўных органаў. Мы гарантуем усім бяспеку», — гаворыцца ў звароце.

Nashaniva.com