Вагнераўцы збілі тры верталёты Узброеных сіл Расіі

Прыгожын сцвярджае, што яго найміты збілі ўжо тры паветраныя аб’екты, якія спрабавалі атакаваць іх калоны.

24.06.2023 / 09:50

У расійскіх вайсковых пабліках пішуць пра два збітыя верталёты радыёразведкі і Мі-35.

«Збіта два Мі-8МТПР. Верталёты РЭБ. Парай ляцелі. Экіпажы жывыя. Гэтак жа быў збіты Мі-35. Ці працаваў ён па калоне, я не ведаю. Пра экіпаж не ведаю.

У сувязі з тым, што калона вагнераўцаў едзе па трасе М-4 уперамешку з грамадзянскімі машынамі, працаваць верталёты відавочна не могуць. Цяпер траса закрытая. Машыны прыбіраюць», — напісаў інфармаваны блогер @Fighterbomber.

Nashaniva.com