Памёр Валер Ухналёў
Пасля цяжкой хваробы памёр намеснік старшыні партыі левых «Справядлівы свет» Валер Ухналёў. Яму было 68 гадоў.
24.06.2023 / 11:14
Валерый Пятровіч Ухналёў нарадзіўся 18 ліпеня 1954 года.
Працоўны шлях пачынаў рабочым. Выкладаў тэхнічныя дысцыпліны ў Магілёўскім машынабудаўнічым інстытуце. З 1978 года быў на камсамольскай рабоце. Прайшоў шлях ад сакратара камітэта камсамола інстытута да загадчыка аддзела арганізацыйнай і кадравай работы Цэнтральнага камітэта.
Член Бюро ЦК партыі з 1994 года. Неаднаразова абіраўся першым сакратаром Мінскага абласнога камітэта партыі.
З 2009 года — намеснік старшыні Беларускай партыі левых «Справядлівы свет».
Развітанне з Валерам Ухналёвым адбудзецца ў панядзелак у рытуальнай зале па вуліцы Кульман, 9 у Мінску з 12:00 да 13:30, піша «Народная Воля».