«Крывавая вайна вярнулася ў Расію бумерангам» — прэзідэнт Літвы

Гітанас Наўседа пракаментаваў сённяшнія падзеі. Па яго словах, «крывавая вайна Расіі бумерангам вярнулася назад», а новыя абставіны неабходна будзе ацаніць падчас саміту NATO ў Вільні.

24.06.2023 / 14:10

Гітанас Наўседа. Фота: «Наша Ніва»

«Тое, што я прагназаваў у пачатку агрэсіі супраць Украіны, сёння становіцца рэальнасцю. Крывавая вайна Расіі бумерангам вярнулася ў Расію.

Застаецца толькі шкадаваць, што гэта не паўстанне грамадзянскай супольнасці, а прыватнае войска, сабранае ў турмах, але, што пасееш, тое і пажнеш.

Крамлёўскі рэжым сутыкнуўся з тым, што сам жа і стварыў», — канстатаваў прэзідэнт Літвы ў фэйсбуку.

Па яго словах, новыя абставіны павінны быць ацэненыя на саміце NATO ў Вільні.

Nashaniva.com