«Яе цікавяць літаральна ўсе падрабязнасці». Якія навіны даходзяць ад Марыны Золатавай
Галоўная рэдактарка Tut.by чакае разгляду апеляцыі.
26.06.2023 / 14:32
Марына Золатава. Фота: «Наша Ніва»
У сакавіку гэтага года Мінскі гарадскі суд асудзіў Марыну Золатаву, экс-галоўную рэдактарку Tut.by, да 12 драконаўскіх гадоў пазбаўлення волі. На такі ж тэрмін асудзілі і генеральную дырэктарку Людмілу Чэкіну.
Блізкія журналісткі расказваюць «Народнай Волі», што яна па-ранейшаму знаходзіцца ў Мінску ў СІЗА і чакае разгляду апеляцыі ў Вярхоўным судзе.
«Марына добра трымаецца ў ізалятары, — кажуць суразмоўцы. — Са слоў тых, хто бачыў яе ў СІЗА, нармальна сябе адчувае і выглядае. Чытае кнігі, якія заказвае ў турэмнай бібліятэцы. Падтрымлівае, наколькі гэта магчыма ў такіх умовах, фізічную форму. У камеры і прагулачным дворыку бегае на месцы, робіць розныя практыкаванні».
Лісты родным даходзяць таксама добра, таму яе дачка Надзея і муж Васіль рэгулярна маюць нейкую інфармацыю.
«На здзіўленне, праблем з перапіскай няма, — дадаюць блізкія журналісткі. — Марына менш піша пра сябе, а больш просіць, каб сям’я распавядала, як у іх навіны, якія поспехі. Яе цікавяць літаральна ўсе падрабязнасці…»
Чытайце таксама: