Экс-зорка зборнай Іспаніі падаў у суд на ўрад. Патрабуе вялікія грошы
Знакаміты ў мінулым гулец Фернанда Торэс, які цяпер валодае сеткай спартыўных залаў, падаў у суд на ўрад Іспаніі і гарадскую раду Мадрыда.
26.06.2023 / 17:03
Фернанда Торэс, фота з інстаграма
Ён патрабуе кампенсацыі шкоды, нанесенай яго сетцы падчас пандэміі.
New Fitness запатрабавала ад Мадрыда 808 тысяч 100,58 еўра за «сур'ёзныя страты», панесеныя ў выніку абмежаванняў з сакавіка 2020 года да мая 2021 года. Пасля адмовы аўтаномнага ўрада ён падаў пазоў у Вышэйшы трыбунал, як піша El Confidencial.
Фернанда Торэс (нарадзіўся ў 1984 годзе) гуляў за мадрыдскі «Атлетыка», «Ліверпуль», «Чэлсі», «Мілан», зноў «Атлетыка». Правёў 578 матчаў, забіў 200 галоў. За зборную Іспаніі (2003-2014) згуляў 110 матчаў, забіў 38 галоў. Чэмпіён Еўропы 2008 і 2012 гадоў, чэмпіён свету 2010 года. Скончыў кар'еру ў 2019 годзе.
Чытайце таксама:
Зборная Іспаніі выйграла фінал Лігі нацый
Капітан «Манчэстэр Сіці» пакінуў клуб
Мбапэ пераходзіць у «Рэал» за фантастычныя 250 мільёнаў еўра