Зяленскі: Быў на фронце, гэта шчаслівы дзень — на ўсіх кірунках было прасоўванне

Прэзідэнт Украіны паведаміў, што ён быў рады падзякаваць украінскім ваярам асабіста. Пра гэта Уладзімір Зяленскі паведаміў падчас начнога відэазвароту, запісанага з цягніка, піша «Украінская праўда».

27.06.2023 / 06:37

Фота з тэлеграм-канала Уладзіміра Зяленскага

«Сёння — фронт. Данеччына, Запарожжа. Нашы воіны, нашы перадавыя пазіцыі, напрамкі актыўных дзеянняў на фронце. Сёння на ўсіх напрамках у нашых воінаў было прасоўванне наперад, і гэты шчаслівы дзень. Я пажадаў хлопцам больш такіх дзён».

Зяленскі распавёў, што 26 чэрвеня быў у падраздзяленнях «Хорціцы», якія гераічна вызначыліся ў бітве за Бахмут, далей — у «вельмі магутных, вельмі акуратных» марпехах, затым − у «Таўрыі», на Паўднёвым фронце.

Фота з тэлеграм-канала Уладзіміра Зяленскага

Ён таксама дадаў, што правёў нарады з генераламі Васілём Зубанічам, Аляксандрам Тарнаўскім, Юрыем Модулем і Аляксандрам Сырскім, на якіх прынялі некалькі аператыўных рашэнняў.

А таксама яшчэ раз абмеркавалі стварэнне Корпуса марской пяхоты.

Фота з тэлеграм-канала Уладзіміра Зяленскага

Акрамя таго, па словах Зяленскага, ён меў перамовы з партнёрамі, у прыватнасці з прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам − перш за ўсё аб пастаўках зброі.

Злева ад Зяленскага кіраўнік Офіса прэзідэнта Андрый Ярмак. Фота з тэлеграм-канала Уладзіміра Зяленскага

«Насычаны дзень, шмат эмоцый. Меў гонар узнагародзіць нашых воінаў, падзякаваць асабіста, паціснуць руку. Дзякуй за ўсе вашы словы падтрымкі, хлопцы! Дзякуй за абдымкі — вельмі цёплыя-усім сёння. І дзякуй за вашы шаўроны. Гэта надзвычай ганарова для мяне, пра кожнага шаўроне распавяду асобна. Усе нашы воіны — ад салдата, матроса да генерала — малайцы!»,— падсумаваў прэзідэнт.

Nashaniva.com