Ідзе падрыхтоўка да капрамонту моста паміж Маскоўскай і Чкалава ў Мінску
Да гэтых работ прыступілі ў канцы мая, цяпер вядуцца работы па падрыхтоўцы часовых аб'язных шляхоў для транспарту на перыяд рамонту, пра гэта расказаў дырэктар «Гардарбуда» Сяргей Панеў.
27.06.2023 / 07:40
Ілюстрацыйнае фота «Мінск-Навіны»
— Да асноўнага этапу капрамонту прыступім пасля 3 ліпеня, пачнём з дэмантажных работ. Ужо 4 ліпеня плануем змяніць схему руху транспарту на гэтым участку вулічна-дарожнай сеткі, — сказаў Панеў.
Ён удакладніў, што нарматыўны тэрмін будаўніцтва гэтага аб'екта складае больш за 16 месяцаў, аднак заказчык і падрадчыкі нацэленыя на тое, каб справіцца як мага хутчэй.
Паколькі маставое збудаванне праходзіць над чыгуначнымі шляхамі, трэба будзе ўвязваць графікі вытворчасці работ з графікамі руху саставаў.
Таксама ў гэтым годзе пачалося праектаванне капітальнага рамонту з мадэрнізацыяй пуцеправода над чыгункай да вуліцы Брэст-Літоўскай. Тут да рамонту прыступяць пасля заканчэння работ на пуцеправодзе на Чкалава.