Самалёт Прыгожына прызямліўся ў Мачулішчах — «Гаюн»

Бізнэс-джэт Яўгена Прыгожына (рэгістрацыйны нумар RA-02795) сеў на вайсковым аэрадроме Мачулішчы пад Мінскам у 07:40, як паведамляе «Беларускі Гаюн». 

27.06.2023 / 08:05

Праз 18 хвілін пасля бізнэс-джэта Прыгожына ў Мачулішчах прызямліўся іншы бізнэс-джэт. 

Бізнэс-джэт BAe 125-800B з рэгістрацыйным нумарам RA-02878 прыляцеў з Санкт-Пецярбурга і прызямліўся на вайсковым аэрадроме Мачулішчы ў 7:58.

Ва ўчорашнім вечаровым звароце прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін прапанаваў «вагнераўцам» альбо далучацца кантрактнікамі да войскаў Мінабароны РФ, альбо «пайсці ў Беларусь».

Ці прыляцеў у Беларусь кіраўнік ПВК «Вагнер» Яўген Прыгожын, невядома. Яго не бачылі ад ад'езду з Растова 24 чэрвеня. 

Nashaniva.com