Даляр на таргах крыху падаражэў
На таргах на біржы ў Мінску даляр вырас на 0,31 капейкі да 3,0108 беларускага рубля.
27.06.2023 / 10:50
Фота: «Наша Ніва»
Расійскі рубель зніжаецца на 0,31 капейкі да 3,5444 за 100 адзінак.
Кітайскі юань расце на 1,51 капейкі да 4,1725 за 10 адзінак.
Нагадаем, што ўчора даляр абнавіў гадавы максімум, падаражаўшы адразу на 1,87 капейкі да 3,0077.
У пачатку года курсы былі наступныя: даляр — 2,7364, еўра — 2,9073, расійскі рубель — 3,7835 за 100 адзінак, юань — 3,8617.
А найбольш даляр і еўра каштавалі на таргах 15 сакавіка 2022 года — 3,3195 і 3,6670 адпаведна.
Таргі працягваюцца.