Свёнтак абышла Сабаленку па колькасці перамог у сезоне

У Ігі — 36 перамог, у Арыны — 35.

27.06.2023 / 15:46

Іга Свёнтак у трэці раз у кар'еры выйграла «Ралан Гарос». Сабаленка выйграла на Аўстраліян Оўпен. Фота: Jean-Francois Badias / AP

Іга Свёнтак у 1/16 фіналу турніру WTA ў Бад-Хомбургу (Германія) у трох сэтах абыграла немку Таццяну Марыю (5:7, 6:2, 6:0).

Перамога над Марыяй стала для полькі 36-й у сезоне. Па гэтым паказчыку першая ракетка свету апярэдзіла беларуску Арыну Сабаленку (2-і нумар рэйтынгу ВТА), у якой на рахунку 35 перамог, як піша «Прессбол».

Акрамя таго, Свёнтак можа павялічыць перавагу ў гэтай класіфікацыі. Лічыльнік Сабаленкі спыніўся на адзнацы 35, калі ў мінулы чацвер яна саступіла ў 1/8 фіналу турніру ў Берліне расіянцы Вераніцы Кудэрметавай. У яе не будзе магчымасці выправіць гэта да пачатку Уімблдона, які стартуе 3 ліпеня.

Чытайце таксама:

Іга Свёнтак выйграла трэці раз «Ралан Гарос»

Як 21-гадовая полька з маленькага гарадка ўзляцела на вяршыню сусветнага тэніса — гісторыя новай першай ракеткі

Не вытрымала ціску? Чаму Сабаленка прызналася, што не падтрымлівае вайну

Nashaniva.com