Другі энергаблок БелАЭС зноў адключаюць ад сеткі
З 28 чэрвеня энергаблок будзе адключаны ад сеткі для правядзення выпрабаванняў рэжымаў планавага расхалоджвання рэактара, як паведаміла Мінэнерга.
27.06.2023 / 19:05
Фота: t.me/Minenergo_by
Цяпер, паводле прэс-службы Міністэрства, на другім энергаблоку БелАЭС працягваюцца выпрабаванні сістэм і абсталявання ў рамках праграмы доследна-прамысловай эксплуатацыі.
Раней другі энергаблок Беларускай АЭС адключалі ад сеткі з 10 да 14 чэрвеня.
Раней міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч паведаміў, што другі энергаблок БелАЭС працуе на магутнасці 75% ад намінальнай у рамках распачатага 31 мая этапу доследна-прамысловай эксплуатацыі.
Потым анансуецца асваенне магутнасці да 100%, «у канцы гэтага этапу будзе праведзенае комплекснае апрабаванне абсталявання энергаблока на намінальнай магутнасці рэактарнай устаноўкі на працягу 15 сутак, і пасля паспяховага выканання гэтых работ блок будзе гатовы да прыёмкі ў прамысловую эксплуатацыю».
Чытайце таксама:
Другі энергаблок БелАЭС зноў уключылі ў сетку