У скверы Вольнай Беларусі ў Беластоку з'явілася шыльда ФОТА

У Беластоку ля беларускага консульства з’явілася шыльда з назвай «Сквер Вольнай Беларусі», заўважыла выданне Most.

27.06.2023 / 20:01

Фота: Wyborcza

Гісторыя з перайменаваннем цягнулася амаль цэлы год: спачатку планавалася перайменаваць частку вуліцы Электрычнай, але пасля пратэстаў мясцовых жыхароў спыніліся толькі на тэрыторыі ля консульства.

Сімвалічны жэст ад гарадскіх улад Беластока з перайменаваннем часткі вуліцы, дзе знаходзіцца беларускае консульства, увасобіўся ў шыльду з новай назвай. Цяпер беларускае консульства афіцыйна знаходзіцца ў скверы Вольнай Беларусі. 

Сквер Вольнай Беларусі — самы маленькі ў Беластоку. Ён займае плошчу ў дзясятак метраў перад беларускім консульствам. 

Тут, перад беларускім консульствам, кожныя выхадныя збіраюцца беларусы, якія пратэстуюць супраць рэжыму Лукашэнкі і падтрымліваюць Украіну ў поўнамаштабнай вайне, што развязала Расія.

Чытайце таксама:

Сквер Свабоднай Беларусі з’явіўся ў Беластоку

Беластоцкія дэпутаты аднагалосна прагаласавалі за сквер Вольнай Беларусі

«Зробім не вуліцу, а плошчу Вольнай Беларусі, і да нас ніхто не прычэпіцца» — мэр Беластока

Nashaniva.com