Гродзенскі «Нёман» паедзе на матч у Ліхтэнштэйн, як у 90-я

У першым кваліфікацыйным раўндзе Лігі канферэнцый беларусы згуляюць з «Вадуцам» з Ліхтэнштэйна. Каманда будзе дабірацца да гульнявога стадыёна з Беларусі на аўтобусе. Пра гэта ў эфіры праграмы «Спорт-кадр» расказаў футбаліст каманды Ягор Зубовіч, як піша «Трыбуна».

27.06.2023 / 20:38

Фота ілюстрацыйнае

«Нас чакае няпростае падарожжа. Мы паедзем на аўтобусе пасля гульні з Наваполацкам. 1800 кіламетраў. Але, з іншага боку, «Вадуцу» на другі матч дабірацца ў Венгрыю, шлях таксама няблізкі — 800 кіламетраў.

У першай гульні, вядома, у іх будзе перавага, бо мы будзем гуляць з дарогі. Але на другім матчы мы будзем ужо ў роўных умовах», — сказаў Зубовіч.

Паездкі беларускіх спартсменаў на спаборніцтвы нават за тысячы кіламетраў аўтобусамі — адна з характэрных асаблівасцяў 1990-х, калі Беларусь толькі пачынала існаваць як незалежная дзяржава. Тады так вымушаныя былі рабіць ад беднасці: квіткоў на самалёты многія каманды і нават нацыянальныя зборныя проста не маглі сабе дазволіць. Цяпер жа прычына яшчэ і ў тым, што самалёты з Беларусі ў Еўропу праз накладзеныя заходнія санкцыі проста не лётаюць.

Чытайце таксама:

БАТЭ правядзе свой хатні матч Лігі чэмпіёнаў у Мезёкёвешдзе

Беларускія клубы вызначыліся, дзе будуць гуляць «хатнія» паядынкі ў еўракубках

Раней за Глеба і Домрачаву. Зашквары беларускага спорту да 2020 года

Nashaniva.com