На мінскай вуліцы Харкаўскай зносяць будынак былога кінатэатра «Сучаснік»

У Мінску пачаўся знос будынка былога кінатэатра «Сучаснік» на вуліцы Харкаўскай, як паведамляюць «Мінск-Навіны».

27.06.2023 / 22:23

Кінатэатр «Сучаснік» з-за незапатрабаванасці спыніў сваю працу яшчэ ў 2002 годзе. Былі прапановы перарабіць яго ў палац культуры, яшчэ пазней — адкрыць усярэдзіне забаўляльны комплекс са спартыўным клубам, кіназалай і гасцініцай.

Аднак праект так і не ўвасобілі ў жыццё — праз пару гадоў будоўля прыпынілася, а ў 2016 годзе і зусім была закансерваваная. З тых часоў разбураны будынак стаў прытулкам для мясцовых бяздомных і творчай пляцоўкай для графіцістаў-аматараў.

Цяпер будынак актыўна дэмантуюць, а тэрыторыю, дзе размяшчаўся кінатэатр, ачысцяць і ператвораць у працяг Тучынскага сквера.

Работы плануюць завяршыць да канца наступнага месяца.

Чытайце таксама:

У Мінску зносяць пратэстанцкую царкву «Новае жыццё»

Мінчукі запатрабавалі пабудаваць прыбіральню на Мінскім моры. Петыцыя прайшла праз 8 дзяржарганізацый, але ці шмат толку?

У Мазыры зноў заявілі пра будаўніцтва лядовай арэны. Яе абяцаюць аж з 2009 года

Nashaniva.com