Прэзідэнт Польшчы назваў пераезд «вагнераўцаў» у Беларусь «негатыўнымі сігналамі»

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда збіраецца гаварыць пра сітуацыю ў Беларусі з саюзнікамі па НАТА, калі будзе праводзіць кансультацыі ў Гаазе напярэдадні віленскага саміту, як паведаміла «Польскае прэс-агенцтва».

27.06.2023 / 22:39

Анджэй Дуда. Фота: AP Photo/Alessandra Tarantino

«Мы бачым, што адбываецца на ўсходзе, — сказаў Дуда. — Там працягваецца дэ-факта пераезд у Беларусь расійскіх войскаў, групы «Вагнера» з яе кіраўніком Яўгенам Прыгожыным. Гэта вельмі негатыўныя сігналы для нас, якія мы хочам паказаць нашым саюзнікам».

Прэзідэнт Польшчы адзначыў, што будзе прыводзіць пазіцыю «калегам з захаду Еўропы» разам з прэзідэнтамі Румыніі і Літвы. Гаворка будзе ісці пра ўзмацненне бяспекі Польшчы, краін Балтыі і Румыніі.

«Абарончыя планы павінны быць больш эфектыўнымі: хутчэй рэагаваць, хутчэй перадыслакаваць батальённыя групы, якія знаходзяцца ў нашай частцы Еўропы», — сказаў Дуда.

Чытайце таксама:

«Рыхтуемся да найгоршага». У Асіповіцкім раёне невядома для каго рамантуюць кінуты вайсковы гарадок

«Я думаю, іх і не будзе ніколі». Лукашэнка запярэчыў, што ў Беларусі плануюць ствараць лагеры «вагнераўцаў» і пункты для іх набору

«Цэлая брыгада гатовая была». Лукашэнка заявіў, што быў гатовы паслаць войскі ў Расію для падаўлення мяцяжу

Nashaniva.com