У спевака Льюіса Капальдзі на сцэне ўзніклі праблемы з голасам, але яму дапамаглі гледачы
28.06.2023 / 2:3
Падчас выступу на галоўнай сцэне фестывалю «Гластанбэры» ў шатландскага спевака, які хварэе на сіндром Турэта, узнік цік, праз які ён практычна не мог спяваць апошнія песні.
Аднак публіка падхапіла матыў і дапамагла спеваку завяршыць выступ. Кранальнае відэа, дзе гледачы спяваюць хіт Капальдзі Someone You Loved, завірусілася ў сацсетках.
Пасля здарэння Льюіс Капальдзі заявіў, што ў найбліжэйшай будучыні зробіць перапынак у гастролях. «Мне трэба пачувацца добра, каб выступаць так, як вы таго заслугоўваеце», — сказаў спявак.
Чытайце таксама:
Макс Корж пасля гадавога перапынку правядзе канцэрт у Рызе
Шакіра знайшла сабе пару. І гэта зноў вядомы спартовец
Padam Padam! Кайлі Міноўг вярнулася з новым хітом, які б'е рэкорды
Эд Шыран выйграў суд аб плагіяце. І не скончыць кар’еру спевака