У палітзняволенай Аліны Забаштанскай у калоніі нядаўна здараліся прыступы эпілепсіі
Жанчыну асудзілі па «справе Зельцэра» да двух гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
28.06.2023 / 07:11
Яе абвінавацілі па ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці) і ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэкса.
Па словах сваякоў, судзілі Аліну за відэа і каментары ў TikTok. 28 чэрвеня 2022 года КДБ унёс Забаштанскую ў спіс асоб, «датычных да тэрарыстычнай дзейнасці».
Аліна хворая на эпілепсію. Па інфармацыі праваабаронцаў, у палітзняволенай нядаўна здараліся прыступы эпілепсіі ў гомельскай калоніі.
Дома Аліну чакае непаўналетняя дачка.
Падтрымайце Аліну тэлеграмамі, лістамі і паштоўкамі: ПК № 4, 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3, Аліна Ігараўна Забаштанская.