З новага года штомесячная дапамога на кожнае дзіця ў Польшчы складзе 200 даляраў у эквіваленце

Праграма распаўсюджваецца на ўсіх жыхароў Польшчы, у тым ліку, на грамадзян Украіны і Беларусі, якія маюць легальны статус.

28.06.2023 / 10:00

Фота: Stanisław Pytel / Getty Images

З новага года ў Польшчы сацыяльную дапамогу на дзіця, то-бок так званую праграму 500+ падвысяць да 800 злотых (у пераліку каля 200 долараў) ва ўзросце да 18 гадоў.

У аўторак, 27 чэрвеня польскі ўрад прыняў адпаведную пастанову, якая цяпер будзе накіравана ў Сейм, піша Польскае радыё.

Прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі падкрэсліў, што праграма 500+, а з наступнага года праграма 800+ павялічыла адукацыйныя магчымасці дзяцей і ліквідавала беднасць. Палітык адзначыў, што гэты рост дапамогі перавышае рост інфляцыя за ўсе гады існавання гэтай дапамогі:

 — Уся гэтая вялікая праграма — гэта праграма павышэння павагі да сем'яў, павышэння шанцаў для ўсіх нашых дзяцей.

Дадатковыя сродкі на гэтыя мэты складаюць 24 мільярды злотых (5 млрд даляраў). Кіраўнік урада адзначыў, што адпаведныя выдаткі запланаваны ў бюджэце на наступны год і ўсё пералічана добра.

Штомесячныя выплаты атрымаюць прыкладна сем мільёнаў дзяцей. Змена памеру праграмы 500+ адбудзецца аўтаматычна, без неабходнасці афармлення дадатковай заяўкі.

Адметна, што гэта праграма распаўсюджваецца на ўсіх жыхароў Польшчы, у тым ліку, грамадзян Украіны і Беларусі, якія маюць легальны статус.

***

Штомесячная дапамога па доглядзе дзіцяці ў Беларусі выплачваецца з моманту нараджэння да 3-годдзя малога. Некаторыя выплаты можна атрымліваць да паўналецця дзіцяці.

З 1 лютага па 31 ліпеня 2023 памер дапамогі вырас. Сем'ям, у якіх расце першае дзіця, заплацяць 605,99 рубляў. Сем'ям з двума і больш дзецьмі — 692,56 рублёў.

Nashaniva.com