Пачынаецца суд над палітзняволеным журналістам Паўлам Падабедам

Яму інкрымінуюць стандартнае апошнім часам для журналістаў абвінавачанне — «стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім».

28.06.2023 / 10:26

У Мінскім гарадскім судзе 28 чэрвеня пачнецца працэс над палітзняволеным журналістам, відэааператарам Паўлам Падабедам.

За кратамі журналіст ужо больш за паўгода, яму інкрымінуюць «стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім» паводле ч. 3 арт. 364-1 КК. Справу прызначаны разглядаць суддзя Яўген Пісарэвіч, піша «Вясна».

Павел — відэааператар, які супрацоўнічаў з незалежнымі медыя. Раней журналіста неаднаразова затрымлівалі падчас асвятлення палітычных акцый у Беларусі, у тым ліку пасля 2020 года.

Затрымалі Паўла Падабеда 9 лютага пасля правядзення ператрусу ў яго доме, падчас якога былі канфіскаваны мабільныя тэлефоны і відэакамера. Павел збіраўся пакінуць Беларусь.

Nashaniva.com