На вуліцы Бяды ў Мінску маршрутка збіла дзяўчыну

Інцыдэнт здарыўся вечарам 27 чэрвеня, паведамляе ДАІ горада.

28.06.2023 / 11:32

Фота: ДАІ

Праязджаючы ў раёне дома № 31 прыкладна ў 18:15, 41-гадовы кіроўца маршруткі збіў 24-гадовую дзяўчыну.

Яна пераходзіла дарогу па-за пешаходным пераходам.

Пасля яе даставілі ў бальніцу.

Nashaniva.com