У Веткаўскім раёне абваліўся мост

Здарэнне адбылося сёння ноччу на 8-м кіламетры аўтадарогі Н-4672 Хальч — Шарсцін — Прысно — Бальшавік, як паведамляе абласная міліцыя.

28.06.2023 / 12:20

Фота: абласная міліцыя

Адна з палос была закрытая для руху.

А пры руху па іншай паласе адбылося разбурэнне пліты перакрыцця моста.

Фота: абласная міліцыя

Цяпер дэблакуюць захраслы аўтамабіль. Праезд па мосце немагчымы, машыны накіроўваюць у аб'езд.

Nashaniva.com