У выніку расійскага ўдару па Краматорску загінулі дзве сястрычкі-школьніцы. Яны толькі скончылі 8-ы клас

Загінулыя школьніцы 4 верасня павінны былі святкаваць сваё 15-годдзе.

28.06.2023 / 12:28

Юлія і Ганна Аксёнчанкі. Фота Упраўленне асветы Краматорскай гарадской рады

«З сумам і невыносным болем паведамляем пра гібель дзвюх сясцёр Аксенчанак Юліі і Ганны, вучаніц Краматорскай школы № 24», — гаворыцца ў паведамленні ўпраўлення адукацыі Краматорскай гарадской рады ў сваім тэлеграм-канале.

Загінулыя школьніцы 4 верасня павінны былі святкаваць сваё 15-годдзе.

«Цяжка знайсці словы суцяшэння, немагчыма загаіць боль і горыч ад страты. Бо смерць самых родных людзей — вялікае выпрабаванне. У гэты горкі момант падзяляем гора вашай сям'і і разам з вамі схіляем галаву ў глыбокай смутку», — дадалі ва ўпраўленні, піша «УНІАН».

Фота: Краматорская гарадская рада

27 чэрвеня расейцы нанеслі два ракетныя ўдары па цэнтры Краматорска. Адзін са снарадаў трапіў у піцэрыю, дзе знаходзіліся дзеці. Першапачаткова паведамлялася, што акупанты ўдарылі з ЗРК С-300, але пазней стала вядома, што ўдарылі двума ракетамі «Іскандэр».

Вядома пра дзевяць загінкулых, сярод іх тры непаўналетнія дзяўчынкі — 17 і згаданыя вышэй дзве сястры па 14 гадоў. Пры гэтым генеральны пракурор Андрэй Косцін паведаміў, што ўсяго пацярпелі 60 чалавек.

Nashaniva.com