У Нараўлянскім раёне за адну ноч зніклі 13 каналізацыйных люкаў. Каб злавіць зламыснікаў, міліцыя правярнула цэлую аперацыю

Здарэнне адбылося ў адной з вёсак у ноч на 10 мая.

28.06.2023 / 12:57

Фота ілюстрацыйнае

Як паведамляе міліцэйскі тэлеграм-канал, аператыўнікі крымінальнага вышуку РАУС прарабілі велізарны аб'ём працы, каб выйсці на след зламыснікаў.

Высветлілася, што да крадзяжу датычныя трое жыхароў Нароўлі і 24-гадовы жыхар адной з вёсак Вілейскага раёна, які прыехаў да іх пагасціць.

Мужчын звязвала адно — усе яны былі раней судзімыя. Брала ў гэтым удзел і 27-гадовая жанчына, жонка аднаго з іх.

Квартэт поўным складам позняй ноччу выехаў на раён, дзе і даставаў вечкі з раней аблюбаваных люкаў. Удалося выдраць і два чыгунныя карпусы. Выкрадзенае здавалі скупшчыкам металу.

Кіраваў «аперацыяй» 63-гадовы пенсіянер, які толькі за апошнія два гады 31 раз прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці. Палова з іх — за дробны крадзеж. У яго актыве парушэнне антыалкагольнага заканадаўства і ПДР, невыкананне патрабаванняў прэвентыўнага нагляду або прафілактычнага назірання.

Быў судзімы за крадзеж, здзейсненую групай асоб, і невыкананне патрабаванняў прэвентыўнага нагляду.

Nashaniva.com