Палітзняволенага адваката Віталя Брагінца перавялі ў шклоўскую калонію

Адваката Алеся Бяляцкага, нагадаем, асудзілі на восем гадоў калоніі.

28.06.2023 / 13:59

Віталь Брагінец

У Мінскім гарадскім судзе 16 студзеня агучылі прысуд палітзняволенаму адвакату — 8 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Справу два тыдні ў закрытым рэжыме разглядала суддзя Алена Ананіч. Брагінца абвінавацілі паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса.

Віталь Брагінец абараняў некаторых палітвязняў, у тым ліку старшыню «Вясны» Алеся Бяляцкага, а таксама адваката Андрэя Мачалава, які на судзе застаўся без абароны праз арышт Віталя.

Стала вядома, што Віталь ужо пачаў адбываць тэрмін у папраўчай калоніі №17, як піша «Вясна».

Падтрымайце палітвязня лістамі, паштоўкамі і тэлеграмамі: ПК № 17, 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8, Віталь Фёдаравіч Брагінец.

Чытайце таксама:

Вырошчваў авакада, кайфаваў, калі гаварыў па-беларуску. Гісторыя адваката Віталя Брагінца, якому далі 8 гадоў калоніі

Асуджаны на два гады «хіміі» адвакат Мачалаў: «Не веру, што ёсць суддзі, якія не разумеюць, што яны робяць»

Nashaniva.com