Амерыканец памылкова ахвяраваў 15 тысяч даляраў замест 150. Пасля таго гісторыя набрала нечаканыя абароты

Сваёй гісторыяй жыхар Каліфорніі Майкл падзяліўся на Reddit. Мужчына хацеў ахвяраваць 150 даляраў дабрачыннай арганізацыі, якая дапамагае галадаючым у Бангладэш. Аднак у полі ўводу сумы ён памылкова ўпісаў 15 041 даляр.

28.06.2023 / 21:52

Пакуль мужчына займаўся адменай плацяжу, кіраўніцтва фонду паспела заўважыць неверагодна шчодры данат.

Пасля таго Майклу пачалі дасылаць сотні фатаграфій з падзякамі. Адзін чалавек нават даслаў відэа на Facebook, дзе дзясяткі бедных і галодных людзей трымаюць пакеты з ежай і таблічкі з імем шчодрага донара.

Калі мужчыну вярнулі грошы, ён вырашыў зноў ахвяраваць, гэтым разам 1 500 даляраў. Але гісторыя ўжо пачала вірусіцца: людзі з усяго свету сталі пераводзіць грошы на карысць фонду.

У выніку дабрачынная арганізацыя атрымала 36,5 тысячы даляраў замест 26 тысяч, якія былі першапачатковай мэтай.

Чытайце таксама:

У спевака Льюіса Капальдзі на сцэне ўзніклі праблемы з голасам, але яму дапамаглі гледачы

Шоу дронаў у Францыі, якое ўражвае ВІДЭА

У Германіі выйшла кніга пра беларускага ката з ірландскім іменем

Nashaniva.com