З раніцы даляр падаражэў амаль на дзве капейкі

Амерыканская валюта даражэе пятыя таргі запар. У панядзелак яна перакрочыла сімвалічную планку ў тры рублі.

29.06.2023 / 10:23

Фота: «Наша Ніва»

На пачатку таргоў на біржы ў Мінску даляр расце на 1,84 капейкі да 3,0333 беларускага рубля.

Расійскі рубель зніжаецца на 3,31 капейкі да 3,4915 беларускага рубля за 100 адзінак.

Кітайскі юань расце на 1,67 капейкі да 4,1748 за 10 адзінак.

Таргі працягваюцца.

У пачатку года курсы былі наступныя: даляр — 2,7364, еўра — 2,9073, расійскі рубель — 3,7835 за 100 адзінак, юань — 3,8617.

А найбольш даляр і еўра каштавалі на таргах 15 сакавіка 2022 года — 3,3195 і 3,6670 беларускага рубля адпаведна.

Nashaniva.com