У Варшаве прапаў 29-гадовы беларус
Абвестка пра знікненне 29-гадовага Канстанціна Кандраценкі з'явілася ў спецыялізаванай пошукавай суполцы ў фэйсбуку.
29.06.2023 / 12:42
Канстанцін некалькі месяцаў жыве ў Польшчы. Апошні раз яго бачылі 11 чэрвеня 2023 года ў цэнтры Варшавы. Да цяперашняга моманту ён не вяртаўся па месцы жыхарства і не звязваўся з роднымі і блізкімі.
Рост Канстанціна — 195 см, хударлявы целасклад, цёмна-русыя валасы, вочы зялёныя.
Ёсць татуіроўка на перадплеччы (глядзіце на фота ).
У дзень знікнення мужчына быў апрануты (як на фота) у джынсавую куртку, цёмныя шорты і спартыўныя туфлі.
Можа быць з заплечнікам з прынтам у выглядзе чорна-белай шахматнай дошкі.
У Канстанціна ёсць праблемы з ментальным здароўем, і ён можа быць небяспечны для сябе і навакольных, гаворыцца ў паведамленні.
У выпадку сустрэчы з Канстанцінам, яго знаёмыя просяць не камунікаваць з ім, а неадкладна паведаміць у паліцыю.
Асобам, якія маюць інфармацыю пра зніклага мужчыну, неабходна звязацца з паліцэйскім участкам у Гданьску па тэлефоне: 47 741 17 22 альбо напісаць у паблік.