Кандрацьева звольнілі з пасады галоўнага трэнера зборнай
Кіраўніцтва Беларускай федэрацыі футбола прыняло рашэнне аб спыненні супрацоўніцтва з галоўным трэнерам нацыянальнай зборнай Георгіем Кандрацьевым і яго штабам, паведамляе прэс-служба АБФФ.
29.06.2023 / 14:18
Кандрацьева прызначылі галоўным трэнерам у красавіку 2021 года. Пры ім каманда праваліла адборачны турнір да чэмпіянату свету па футболе, заняўшы апошняе месца ў групе, чарговы этап Лігі нацый і зараз будзе змагацца за права застацца ў дывізіёне С, а таксама ў адборы на Еўра-2024 (у каманды на старце тры паразы і адна перамога).
У зборнай была серыя з 16-ці матчаў без перамог, толькі ў апошняй гульні беларусы здолелі спыніць яе, выйграўшы ў Косава.
Кандрацьеў таксама ўзначальваў нацыянальную зборную са снежня 2011 па кастрычнік 2014 года.
А ў 2006—2012 гадах працаваў з моладзевай зборнай, з якой стаў бронзавым прызёрам чэмпіянату Еўропы і заваяваў пуцёўку на Алімпійскія гульні — 2012.