На літоўскай мяжы будуць больш жорсткія праверкі тых, хто прыязджае з Беларусі і Расіі. Могуць нават закрыць мяжу

Міністр унутраных спраў Літвы Агне Білатайце распарадзілася ўзмацніць кантроль і праверкі асоб, якія ўязджаюць з Беларусі і Расіі, піша Delfi.

29.06.2023 / 14:48

Па словах Білатайце, калі ўзровень пагрозы ў Літве ўзмоцніцца, мяжа наогул можа быць закрытая.

З 1 студзеня 2023 года ў Літву не ўпусцілі 1200 грамадзян Беларусі і 1300 грамадзян Расіі, піша выданне. 

З улікам расійскага ўварвання ва Украіну і выкліканых гэтым пагроз нацбяспецы, Літва разам з Латвіяй, Эстоніяй і Польшчай у мінулым годзе ўзмацнілі кантроль на сваіх межах.

Пасля паведамлення пра перавод ПВК «Вагнер» у Беларусь Польшча прыняла рашэнне ўзмацніць абарону ўсходняй мяжы краіны.

Nashaniva.com