У Шклоўскім раёне мікрааўтобус сутыкнуўся з лафетам. Пацярпелі чатыры чалавекі

Сур'ёзная аварыя здарылася каля 20:00 у чацвер на аўтадарозе М-8 паблізу вёскі Еўдакімавічы, паведамляе абласная міліцыя.

30.06.2023 / 09:05

Скрыншот відэа

38-гадовы кіроўца «Пежо», рухаючыся з лафетам, на якім перавозіў BMW, страціў кіраванне.

Машына выехала на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнулася з мікрааўтобусам «Фальксваген», які ад удару з'ехаў у кювет.

У бальніцу дастаўлены абодва кіроўцы, пасажырка «Фальксвагена» і пасажыр «Пежо».

Скрыншот відэа

Nashaniva.com