Назарбаева пазбавілі яшчэ аднаго звання

Законы, якія тычацца Назарбаеў-універсітэта, інтэлектуальных школ у яго гонар і Фонду Назарбаева, збіраюцца змяніць, як паведамляе Tengrinews.kz.

30.06.2023 / 11:27

6 ліпеня Нурсултану Назарбаеву споўніцца 83 гады. Ён быў прэзідэнтам краіны са снежня 1990 года па сакавік 2019 года. Фота: nazarbayev.kz

У чацвер дэпутаты Сената ўхвалілі адзін законапраект. Для яго рэалізацыі ўнясуць змены і дапаўненні ў шэраг законаў, у тым ліку «Аб статусе «Назарбаеў-універсітэта», «Назарбаеў — інтэлектуальных школ» і «Назарбаеў-фонду».

У ранейшай рэдакцыі закона першым старшынёй вышэйшай апякунскай рады быў першы прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў. У адпаведнасці са зменамі старшынёй вышэйшай апякунскай рады становіцца прэзідэнт або прызначаная ім асоба.

Раней стала вядома, што сваё існаванне спыніць Канцылярыя першага прэзідэнта. Міністр фінансаў Ерулан Жамаўбаеў паведаміў пра яе рэструктурызацыю.

У студзені Назарбаева пазбавілі звання Елбасы.

Nashaniva.com